25 лютага адбылося пасяджэнне выніковага Савета аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.
Пра вынікі работы ў 2019 годзе прысутных на пасяджэнні праінфармавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Калодка. Яна, у прыватнасці, зазначыла:
– У 2019 годзе дзейнасць ідэалагічнага актыву раёна была скіравана на стабілізацыю грамадска-палітычнай абстаноўкі ў раёне, заахвочванне насельніцтва да актыўнай грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай дзейнасці, задавальненне надзённых запытаў і патрэбаў жыхароў раёна, інфармаванне аб асноўных накірунках дзяржаўнай палітыкі і дзейнасці мясцовых органаў улады.
Аналіз ідэалагічнай работы за 2019 год паказаў, што ў раёне забяспечана спакойная грамадска-палітычная абстаноўка.
У параўнанні з 2018 годам у цэлым па раёне назіраецца станоўчая дынаміка ў рабоце са зваротамі грамадзян, што сведчыць аб павышэнні эфектыўнасці працы з насельніцтвам ідэалагічнага актыву.
Дзеля актывізацыі інфармацыйнай работы прыменена абноўленая форма працы “Дзень адчыненых дзвярэй” у арганізацыях раёна. Вывучалася меркаванне насельніцтва па разнастайных накірунках дзейнасці, што дазволіла выявіць актуальныя пытанні, якія найбольш хвалююць жыхароў Дзятлаўшчыны.
У 2019 годзе ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства праведзены ў рамках Адзіных дзён інфармавання абласнымі і раённымі групамі 263 сустрэчы.
Ідэалагічны актыў раёна, а гэта 45 чалавек, прымаў актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана, 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці. Усе мерапрыемствы праведзены на належным узроўні.
У сваім выступленні прамоўца падрабязна спынілася на пытаннях грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення і якасці прафарыентацыйнай работы. Звярнула ўвагу на неабходнасць эфектыўна праводзіць ідэалагічную работу не толькі ва ўстановах адукацыі, але і сярод моладзі, якая прыбыла на працу ў наш раён, узаемадзейнічаць з грамадскімі аб’яднаннямі, рэлігійнымі абшчынамі.
Пра эфектыўнасць ідэалагічнай работы ў арганізацыях, якія размешчаны на тэрыторыі Новаяльнянскага сельскага савета, і з насельніцтвам па месцы жыхарства расказала старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Ірына Кунахавец.
Вопытам ідэалагічнай работы на сучасным этапе, напрацоўкамі, як павысіць яе эфектыўнасць, у тым ліку і з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў, падзяліліся намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” Аляксей Урбановіч і начальнік аддзела кадраў, арганізацыйна-кааператыўнай і ідэалагічнай работы райспажыўтаварыства Вольга Рагачова.
На ролі прафсаюзнай арганізацыі ў павышэнні якасці ідэалагічнай работы засяродзіла ўвагу старшыня прафсаюзнай “пярвічкі” Казлоўшчынскай СШ Ганна Шундрык, а старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк расказала пра валанцёрскі рух як сродак вырашэння сацыяльных праблем і падтрымкі насельніцтва.
Падрахункаваў усё агучанае на пасяджэнні ідэалагічнага актыву раёна намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч. Завяршылася мерапрыемства ўручэннем узнагарод за выніковую працу.
Ірына СКРУНДЗЬ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup