Ксёндз Здзіслаў Пікула разам са сваімі памочнікамі і дзецьмі  з араторыя благаславёных пакутнікаў з Познані, што працуе пры касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, наведалі Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама сацыяльна-педагагічны цэнтр.

Сюды святар прыйшоў са шчырай малітвай аб здароўі дзяцей, іх бацькоў і работнікаў установаў, якія апякуюць і даглядаюць хворых хлопчыкаў і дзяўчынак, тых дзяцей, якім не хапае бацькоўскага клопату і цеплыні. Кожнае дзіця і працаўнікоў установаў ксёндз Здзіслаў благаславіў, падарыў іконкі з пажаданнямі боскага заступніцтва і дапамогі. Дзеці з араторыя падрыхтавалі і прынеслі падарункі. Набыць іх дапамагла дзецям пярвічная арганізацыя СШ № 3 грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.

Ірына СКРУНДЗЬ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации