Будучыня нашых Узброеных Сіл – за курсантамі.

Афіцэрскія кадры рыхтуюць у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, а таксама на ваенных факультэтах вядучых ВНУ краіны. Сярод абаронцаў Айчыны з літарай “К” на пагонах нямала нашых землякоў. Адзін з іх – сяржант 3-га курса ваеннага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Дзмітрый Шумскі.

Родам Дзмітрый з Дзятлава. У дзяцінстве практычна ўсе хлопчыкі мараць стаць ратаўнікамі. Аб гэтай прафесіі шмат можна пачуць з экранаў тэлевізараў або з дзіцячай літаратуры. У Дзмітрыя быў наглядны прыклад таго, як выглядае сапраўдны ратаўнік. І бачыў ён яго кожны дзень. Бацька Дзімы – супрацоўнік Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Таму павагу да афіцэрскага мундзіра хлопчык адчуваў з ранняга дзяцінства. Акрамя гэтага, яго дзядуля – ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Прыклад адвагі, мужнасці і гераізму адыгралі сваю ролю. Дзмітрый цвёрда вырашыў, што хоча рэалізаваць сябе ў ваеннай справе, і паступіў у Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча. На выпускным курсе ён старанна аналізаваў і разумеў свае перспектывы, бачыў мэту і імкнуўся яе дасягнуць. Да выпуску ў юнака ўжо склаўся выразны план. Ён хацеў атрымаць перспектыўную спецыяльнасць у галіне IT-тэхналогій, але і ў той жа час не адысці ад ваеннай справы. Выхад – ваенны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

– Я разумеў, што папоўніць рады курсантаў прэстыжнай ВНУ краіны будзе няпроста. Прахадныя балы і фізічная падрыхтоўка павінна быць на высокім узроўні. Я пра гэта ведаў і старанна рыхтаваўся, – расказаў Дзмітрый.

У сувораўскім вучылішчы хлопец вучыўся добра. Менавіта гэта і дапамагло яму прайсці ўсе ўступныя выпрабаванні. Акрамя таго, падтрымалі яго выбар і бацькі. Вялікае жаданне, памножанае на старанне і падтрымку блізкіх, мела вынік. Дзіма быў залічаны ў рады курсантаў ваеннага факультэта БДУІР на спецыяльнасць “Інфакамунікацыйныя тэхналогіі”.

Аб сваім выбары сяржант Дзмітрый Шумскі ні разу не пашкадаваў.

– Кожны дзень на ваенным факультэце праходзіць плённа, – расказаў Дзіма. – Навучальны працэс вельмі разнастайны, як па профільных прадметах, так і па ваенных дысцыплінах.

Сярод яркіх успамінаў юнака – удзел у парадзе войскаў Мінскага гарнізона. На яго рахунку іх ужо некалькі. Падрыхтоўка складаная нават для такога дасведчанага ўдзельніка парада, як сяржант Шумскі. Але, па яго словах, усе намаганні вартыя таго.

– Гэта вельмі хвалююча, – успамінае ён. – Погляды дзясяткаў тысяч людзей скіраваны на нас.

У вольны ад вучобы і курсанцкіх клопатаў час Дзіма любіць чытаць кнігі, гуляць у шашкі і шахматы.

Наперадзе ў юнака яшчэ два гады напружанай вучобы. Але ўжо даўно вядома, што выпускнік ваеннага факультэта БДУІР – гэта чалавек, адданы інтарэсам дзяржавы, адукаваны прафесіянал, які валодае дасягненнямі сучаснай ваеннай навукі. І з упэўненасцю можна сказаць, што Дзмітрый Шумскі будучы яркі таму прыклад.

 

Таццяна НІКІФАРАВА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации