Стала добрай традыцыяй ў час канікул запрашаць да сябе ў госці вучняў з другіх школ для правядзення сумесных мерапрыемстваў.

Гэтыя восеньскія канікулы не сталі выключэннем. З мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця, прафілактыкі шкодных звычак у Казлоўшчынскай сярэдняй школе адбылася сяброўская сустрэча па валейболу “Мы разам супраць наркотыкаў!” сярод каманд Вензавецкага дзіцячага садка-сярэдняй школы, Навасёлкаўскага дзіцячага садка-базавай школы Слонімскага раёна і Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Перамога засталася за гаспадарамі. Усе ўдзельнікі ўзнагароджаны граматамі і сувенірамі.

“Але не самае галоўнае, за кім засталася перамога. Галоўнае – гэта зносіны, новыя знаёмствы, гэта тое, што мы разам за здаровы лад жыцця, супраць наркотыкаў,” – сцвярджае Гушча Валерыя, капітан каманды Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

Наталія Каўцэвіч,
педагог-арганізатар Казлоўшчынскай сярэдняй школы

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве
Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации