У актавай зале Цэнтра творчасці горада Дзятлава прайшла сесія Моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў #“Юныя лідары: адкрыты дыялог” у форме круглага стала.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў, сакратары пярвічных арганізацый ГА “БРСМ”, педагогі-арганізатары ўстановаў адукацыі раёна.  Павіталі ўдзельнікаў сесіі Ірына Мішчанка, старшыня РС ГА “БРПА”, члены Гарадскога піянерскага штаба, а з сцяг-шоў выступілі лідары раённага клуба “Сучаснік”.

Ад імя ветэранаў піянерскага і камсамольскага руху адна з гасцей сустрэчы – Надзея Філімонаўна Канявега – звярнулася з наказам да моладзі, пажадала ім удачы ў вучобе і поспехаў ва ўсіх задуманых справах.

На павестку дня сесіі былі вынесены тры пытанні. Па-першае, быў зацверджаны састаў Моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў на 2019/2020 навучальны год. У час брэйнстормінгу “Моладзь Дзятлаўшчыны – погляд у будучыню!” адбылася прэзентацыя відэаролікаў аб дзейнасці Моладзевага парламента.

З вялікай цікавасцю, актыўна і крэатыўна працавалі камісіі Моладзевага парламента па стварэнні блокаў-праектаў для далейшай рэалізацыі раённага сацыяльна значнага праекта #“Тэрыторыя моладзі”. Кожнай камісіі неабходна было стварыць PR-рэкламу, а група запрошаных экспертаў у гэты час працавала над планам мерапрыемстваў у рамках прафілактычнага праекта Дзятлаўскага раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і Цэнтра творчасці “Стварай сваё здароўе сам”.

Моладзевыя праекты “Віртуальная энцыклапедыя здароўя”, “Школа без правапарушэнняў”, “Сваіх герояў не забудзем імёны”, “Піянеры Гродзеншчыны: PROдвижение” аказаліся не толькі цікавымі, але і вельмі актуальнымі і карыснымі.

Напрыканцы мерапрыемства куратар Моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў Ірына Мішчанка адзначыла, што гэта сустрэча ўпіша яшчэ адну старонку ў гісторыю развіцця дзіцячага і моладзевага руху Дзятлаўшчыны і падзякавала ўсім удзельнікам сесіі за плённую працу.

Святлана ГРЫШЫНА
Вольга ЮШКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации