Творчы калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці наведаўся з канцэртамі і добрым настроем у вёскі Явар, Сачыўляны і Белякі.
У Явары на імправізаванай пляцоўцы на свежым паветры заўсёды гасцінна прымае артыстаў сям’я Марыі Іосіфаўны Гульнік. Прыемна было бачыць на сустрэчы доўгажыхара вёскі Ганну Іванаўну Клімовіч. Ні адна сустрэча тут не абыходзіцца і без Галіны Браніславаўны Красоцкай, якая заўсёды гатовая падзяліцца новай байкай.
У вёсцы Сачыўляны, як толькі загучала музыка, імгненна сталі збірацца жыхары на канцэрт, нягледзячы на хатнія справы, бо вельмі чакалі прыезд артыстаў.
Асабліва прыемна было павітаць сярод гледачоў шаноўнага ўзросту ў вёсцы Белякі Івана Карпавіча Сарачынскага і 75-гадовага юбіляра Марыю Іванаўну Барысевіч.
Артыстам – Марыне Міхалоўскай, Ірыне Бакшук і Ганне Харлінскай – было вельмі прыемна, што так шчыра і радасна сустракалі іх вяскоўцы, разам з імі спявалі і танцавалі, дзякавалі за душэўныя канцэрты.
Святлана ГРЫШЫНА