У Беларусі для маніторынгу выбараў Прэзідэнта чакаецца амаль 800 наглядальнікаў ад АБСЕ і СНД

Улада

У Беларусі для маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў чакаецца амаль 800 наглядальнікаў ад АБСЕ і СНД, паведаміла сёння кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў праграме «Актуальны мікрафон» на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што замежных наглядальнікаў у гэтым годзе чакаецца менш, чым у 2010 годзе, таму што паралельна з выбарамі Прэзідэнта Беларусі (на тыдзень раней) пройдуць парламенцкія выбары ў Кыргызстане, а на тыдзень пазней — парламенцкія выбары ў Азербайджане. «Таму тыя, хто ездзяць на выбары, будуць падзелены па розных місіях. Але калі гаварыць аб парытэце, то, магчыма, па 400 чалавек з кожнага боку (ад АБСЕ і СНД. — Заўвага БЕЛТА). Мы можам гаварыць аб 800 наглядальніках. Гэта нямала. Але калі ўспомніць выбары 2010 года, то ў нас было больш за тысячу міжнародных наглядальнікаў», — сказала яна.

Пры гэтым старшыня ЦВК нагадала, што місія СНД пачала ўжо работу, а місія АБСЕ пачне работу 26 жніўня, цяпер ад яе прыходзяць заяўкі на акрэдытацыю.

«Доўгатэрміновыя місіі змяняцца не будуць, яны будуць у адным складзе», — заўважыла старшыня ЦВК. Паводле яе слоў, таксама хутка будуць прыходзіць заяўкі на кароткатэрміновых наглядальнікаў, якія прыбудуць у Беларусь напярэдадні выбараў або на перыяд датэрміновага галасавання і будуць адсочваць сітуацыю са станам палітычнай абстаноўкі, вядзення выбарчай кампаніі ў краіне.

Гаворачы аб нацыянальных наглядальніках, Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу, што іх колькасць тыдзень таму ўжо складала больш як 500. «Цяпер ствараюцца ўчастковыя камісіі, і колькасць нацыянальных наглядальнікаў рэзка павялічыцца», — упэўнена яна.

Logo BelTA



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *