ольш як 77 тыс. чалавек вылучаны ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Аб гэтым сёння паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына ў праграме «Актуальны мікрафон» на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, паведамляе БЕЛТА.

«Больш як 77 тыс. вылучэнняў адбылося ва ўчастковыя камісіі. На гэту колькасць асоб прадстаўлены дакументы па раёнах і гарадах. Я магу сказаць, што з гэтых 77 тыс. больш за 500 чалавек вылучаны апазіцыйнымі палітычнымі партыямі і грамадскімі рухамі», — сказала Лідзія Ярмошына. Яна ўдакладніла, што прадстаўнікоў апазіцыі можа быць вылучана і больш. «Многія грамадскія рухі такой накіраванасці не зарэгістраваны ў Міністэрстве юстыцыі, таму іх прадстаўнікі вылучаліся іншымі спосабамі, напрыклад, ад грамадзян шляхам падачы заявы», — адзначыла кіраўнік ЦВК.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што работа ў камісіях абяцае быць даволі жывой і актыўнай.

Logo BelTA

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации