Інфармацыйная група старшыні райвыканкама Аляксандра Дубовіка сустрэлася з працоўным калектывам Наваельнянскай сярэдняй школы

У склад інфармацыйнай групы ўвайшлі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ала Барысенка, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віктар Петрукевіч, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Навічэнкава і старшыня Наваельнянскага сельвыканкама Ірына Кунахавец.

У ходзе сустрэчы акцэнт быў зроблены на пытанне аб развіцці будаўнічай галіны Рэспублікі Беларусь, прымаемых мерах па павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу і перспектывах развіцця. Так, у  2019 годзе плануецца ажыццяўляць будаўніцтва арэндных дамоў і за кошт сродкаў прадпрыемстваў для сваіх супрацоўнікаў. У 2020 годзе плануецца дасягнуць узроўню забяспечанасці насельніцтва жыллём 27,3 кв.м агульнай плошчы на 1 чалавека. Як і раней, стаіць задача па стрымліванні кошту будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай. У 2019-2020 гадах для шматдзетных сем’яў плануецца пабудаваць жылля ў 5 разоў больш, чым у 2017 годзе. У бягучым годзе перад галіной стаіць задача павысіць энергаэфектыўнасць і спажывецкія якасці жылля, а таксама забяспечыць будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў з выкарыстаннем электраэнергіі ў сістэмах жыццезабеспячэння.

Аб мерах па супрацьдзеянню незаконнаму  абароту наркотыкаў удзельнікам інфармацыйнай сустрэчы паведаміў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віктар Петрукевіч.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации