Жыхары Дзятлаўскага раёна працягваюць ствараць вакол сябе навагодні настрой, упрыгожваючы вокны, дамы і двары.

Гараджане практыкуюцца ў арыгінальнасці, імкнучыся стварыць сваімі сіламі сапраўдны зімовы цуд. І для гэтага варта ўзброіцца творчым палётам фантазіі і актыўнай уласнай ініцыятывай.

Сапраўдная навагодняя казка сустракае каля дома 19 па вуліцы Камсамольскай. Тут, на сваім двары, максімальныя намаганні на стварэнне святочнай пераднавагодняй атмасферы прыклала сям’я  Віктара і Таццяны Удот.

Гаспадары гэтага дома аднымі з першых упрыгожылі свой двор. Яны прызнаюцца, яшчэ калі жылі ў сельскай мясцовасці, заўсёды загадзя рыхтаваліся да Калядаў і Новага года. Упершыню паспрабавалі ўмацаваць некалькі калядных упрыгажэнняў, самі не чакалі, што так спадабаецца ствараць вакол сябе чароўную атмасферу і перадсвяточны настрой. Цяпер гэта ўжо стала добрай сямейнай традыцыяй.

Прыбраныя ёлачныя галінкі, шарыкі і званочкі на ліхтарах, гірлянды на фасадах пабудоў – усё ў руках дбайных гаспадароў ператвараецца ў дэкаратыўныя святочныя кампазіцыі. Творчае афармленне прыдамавой тэрыторыі амаль завершана: ужо ўмацаваны калядныя ўпрыгажэнні і дэкарыравана ўваходная арка, падключаны гірлянды і святочная ілюмінацыя. Таксама ў навагодніх кампазіцыях знайшлі сваё месца загадзя падрыхтаваныя дэкоры з засушаных кветак і іншага  прыроднага матэрыялу.

– Мы з задавальненнем бяромся за карпатлівую работу па стварэнні і ўмацаванні ўпрыгажэнняў, – дзеліцца гаспадыня дома Таццяна. – У гэты працэс актыўна далучаюцца нашы дзеці. Ідэйнага натхнення хапае – у бліжэйшым замежжы жывуць нашы родныя і сябры. Традыцыі калядных святаў там захоўваюцца пакаленнямі. Вельмі ўражвае іх актыўны падыход да ўпрыгожвання дамоў, здзіўляе маляўнічасць убранства, беражлівы падыход да традыцый святкавання Калядаў. Узімку нам усім вельмі не хапае сонца, і калі вакол усё свеціцца, на душы становіцца прыемна і цёпла. Усім жыхарам горада жадаю здзіўляць сябе, сваіх блізкіх, гасцей новымі крэатыўнымі падыходамі, і тады сапраўдная казка будзе побач на працягу ўсяго навагодняга сезона.

 

Да Новага года застаецца ўсё менш часу, але падрыхтоўка да святаў актыўна працягваецца. Нагадаем, што ўсе жадаючыя могуць прыняць удзел у традыцыйным конкурсе на лепшае навагодняе афармленне прыдамавой тэрыторыі.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации