У Лідзе прайшоў занальны агляд-конкурс самадзейнай творчасці сярод падраздзяленняў Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС. Сёлета мерапрыемства было прымеркавана да 70-годдзя Вялікай Перамогі.

Конкурсную праграму дзятлаўскіх ратаўнікоў на аглядзе мастацкай самадзейнасці склалі восем нумароў. Дапамагла якасна падрыхтаваць іх загадчыца сектара пазастацыянарнага абслугоўвання Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ганна Харлінская.
Па выніках конкурсу Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях атрымаў чатыры граматы. У намінацыі “Інструментальная кампазіцыя” ўзнагародай адзначаны браз-квінтэт раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. У намінацыі “Эстрадная песня” (дзеці) грамату атрымаў Арсень Чыгір. Ігар Раманенка і Арцём Заяц узнагароджаны граматай у намінацыі “харэаграфія” (дзеці). Інструментальная кампазіцыя ў выкананні Вольгі Гульнік таксама адзначана граматай.
А. ДУБРОЎСКАЯ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации