Група па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама паведамляе, што з 6 сакавіка 2018 года ўступіў у сілу Пратакол аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб выкарыстанні міграцыйнай карты адзінага ўзору.

Цяпер пагадненнем прадугледжана вызваленне ад запаўнення і прад’яўлення міграцыйнай карты іншаземнымі грамадзянамі, якія часова або пастаянна жывуць на тэрыторыі дзяржаваў-бакоў (раней былі вызвалены толькі тыя, хто меў такі статус у Рэспубліцы Беларусь, цяпер – і на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі).

Таксама міграцыйная карта не запаўняецца пры ўездзе на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і пры выездзе з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і не прад’яўляецца замежнымі грамадзянамі, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання на яе тэрыторыі.

Пры ўездзе з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю замежныя грамадзяне атрымліваюць у кампетэнтных органах Рэспублікі Беларусь міграцыйную карту, якая запаўняецца імі да ўезду ў Расійскую Федэрацыю і прад’яўляецца кампетэнтным органам Расійскай Федэрацыі ў час знаходжання на яе тэрыторыі.

У сувязі з уступленнем у сілу Пратакола ўсе катэгорыі іншаземных грамадзян, якія ўязджаюць у Рэспубліку Беларусь (пастаянна і часова жывуць, часова знаходзяцца да 90 сутак у год), вызвалены ад запаўнення і прад’яўлення міграцыйнай карты.

Пры выездзе з Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю замежныя грамадзяне, якія часова тут знаходзяцца, павінны будуць атрымаць у кампетэнтных органах Рэспублікі Беларусь міграцыйную карту (у падраздзяленнях па грамадзянстве і міграцыі па месцы знаходжання), запоўніць яе да ўезду ў Расійскую Федэрацыю і прад’яўляць кампетэнтным органам Расійскай Федэрацыі ў час знаходжання на яе тэрыторыі.

Пры праездзе транзітам у Расійскую Федэрацыю іншаземцы атрымліваюць міграцыйную карту ў прадстаўнікоў органаў мытнай службы Рэспублікі Беларусь пры перасячэнні Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.

Святлана ЮРГЕЛЬ,
вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Стоит почитать:

Каждый сотрудник наружной службы МВД будет иметь видеорегистратор

ГАИ усилила контроль за водителями, говорящими по телефону за рулем

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации