Дзятлаўшчына часта сустракае гасцей-замежнікаў. Многія з іх прыязджаюць не проста паглядзець наш горад і пазнаёміцца з культурай краіны, але і для таго, каб прынесці якую-небудзь карысць. Ужо не першы раз да нас прыязджаюць прадстаўнікі дабрачыннай акцыі “Дзеці Чарнобыля” з Галандыі. У іх сфарміравалася традыцыя: двойчы на год дапамагаць людзям, якія жывуць на тэрыторыі, забруджанай пасля аварыі на ЧАЭС.

У нашым раёне галандцы супрацоўнічаюць з Дварэцкім і Мяляхавіцкім сельскімі саветамі. Сёлета еўрапейская дэлегацыя перадала гэтым сельскім саветам 130 пасылак з гуманітарнай дапамогай.

Галандская дабрачынная арганізацыя шмат дапамагае Дварэцкай амбулаторыі. Напрыклад, была аказана дапамога ў замене вокнаў, цяпер з’явяцца і новыя дзверы. У мінулы свой візіт замежнікі прывозілі матрацы. Для пацыентаў, якія знаходзяцца на ложку сястрынскага догляду, заўсёды прывозяць памперсы.

Дарэчы, гісторыя супрацоўніцтва галандскіх і беларускіх дабрачынных арганізацый пачалася яшчэ з 1993 года. Тады дзеці з Беларусі сталі прыязджаць у Галандыю для таго, каб паправіць сваё здароўе. Разам з тым, галандцы прапанавалі не толькі прымаць беларусаў у сябе, але і дастаўляць гуманітарную дапамогу на неабходныя тэрыторыі.

Пасярэдніцтва са шчодрымі еўрапейцамі на Дзятлаўшчыне аказала Рэгіна Марцута, якая працавала доктарам-інфекцыяністам ў Дзятлаўскай ЦРБ.

Адзін з членаў галандскай дэлегацыі, Пім Вісер, у нашым раёне ўжо шосты раз:

– Спачатку мы прывозілі адзенне, абутак і іншыя патрэбныя рэчы ў асноўным толькі для дзяцей. Потым вырашылі дапамагаць і дарослым, прывозіць прадукты харчавання. Але з-за вялікай адлегласці перавозіць прадукты было цяжка, таму мы пачалі купляць іх у Беларусі. Наогул, мы супрацоўнічаем з арганізацыяй “Чырвоны Крыж”, і яна вядомая ва ўсім свеце.

Трэба адзначыць, што сябры з Галандыі прыехалі з падарункамі ў сімвалічны час: 8 мая будзе адзначацца Міжнародны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага паўмесяца. Да таго ж, у ГА “Беларускі Чырвоны Крыж” дзейнічае штогадовая акцыя “Пачні дапамагаць вясной”.

У якасці дабрачыннай дапамогі замежныя мецэнаты ўручылі 8 харчовы набораў тым, хто мае ў гэтым патрэбу.

Галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Марыя Максімовіч і старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк таксама ўручылі гасцям памятныя і салодкія падарункі. Некаторыя з галандцаў былі ў нас упершыню, таму падарункі ад беларусаў для іх былі асабліва прыемнымі.

– У вас прыгожая краіна, мне падабаецца ваш горад, тут добрыя людзі. Спадзяюся, што я прыеду сюды яшчэ і пазнаёмлюся з Беларуссю і яе культурай бліжэй. З вамі прыемна супрацоўнічаць, – сказаў Коас Баўман, які першы раз наведаў Дзятлаўшчыну і нашу краіну ўвогуле.

У наступны раз мецэнаты Галандыі прыедуць на Дзятлаўшчыну восенню.

Юлія БАКУНОВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации