Алеся Чурай, Ірына Гапоненка, Мікалай Райко — гэтыя маладыя выканаўцы па выніках раённага этапу конкурсу “Новыя імёны Беларусі” прадставілі Дзятлаўшчыну на абласным адборы.

 

Усяго тут выступілі 63 вакалісты з усіх рэгіёнаў Гродзенскай вобласці, у абласным фінале — 19 выканаўцаў. Сярод іх Мікалай Райко і Ірына Гапоненка.

Фінальны канцэрт прайшоў у Гродзенскім каледжы мастацтваў. Прысутнічаў на ім і старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

Ацэньвала выканаўцаў прафесійнае журы — Эдуард Ханок, Саша Нэма, дуэт — Аляксандра і Канстанцін. У рэспубліканскім праслухоўванні конкурсу, якое, як мяркуецца, пройдзе 18 красавіка, прымуць удзел 7 выканаўцаў з Гродзеншчыны. У ліку іх і інжынер-энергетык з СВК “Граніт-Агра” Мікалай Райко.
— На такі вынік, шчыра кажучы, не спадзяваўся, — гаворыць Мікалай, — паколькі ўсе 19 выканаўцаў добра спяваюць, практычна ва ўсіх — музычная адукацыя. Выканаўцаў-аматараў было толькі некалькі чалавек.
— Мікалай, з якой песняй выступалі?
— Выканаў песню “Не пытай” з рэпертуара украінскай групы “Акіян Эльзы”. Вырашыў, што менавіта яна “кладзецца на душу”, падыходзіць для конкурсу.
— А што будзеце спяваць на рэспубліканскім адборы?
— Пакуль не рашыў, яшчэ буду працаваць над гэтым. Мяркую падабраць моцную песню, каб раскрыць голас, нават чымсьці здзівіць.
— Напэўна, за вас “хварэлі”, падтрымлівалі вашы родныя, сябры…
— Так. Турбаваліся ўсе, паколькі хваляванняў было шмат, асабліва перад фінальным канцэртам. 19 выканаўцаў, усе распяваюцца. Атмасфера не з лепшых.
— Як спраўляліся з гэтым?
— Стараўся пабыць сам-насам.
— Мікалай, а ці ёсць у вас талісман, які дапамагаў вам?
– Ёсць. Гэта мая дзяўчына. У час канцэрта яна нябачна была побач са мной.
— А ў цэлым якія ўражанні ў вас ад мерапрыемства?
— Толькі добрыя. Конкурс цікавы. Атмасфера — цёплая, сяброўская. Арганізацыя — на высокім узроўні. У час фінальнага канцэрта кожны нумар удзельніка суправаджаўся падтанцоўкай або відэасуправаджэннем. Маё выступленне — пескаграфіяй у выкананні Ганны Каханоўскай. Усё гэта падарыла толькі добрыя ўражанні.

А. ДУБРОЎСКАЯ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации