Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч наведаў ГрДУ імя Янкі Купалы.

Аляксандр Мікалаевіч сустрэўся з выкладчыкамі і будучымі журналістамі, студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы, хто ў хуткім часе будзе вызначаць і ствараць інфармацыйную прастору Гродзеншчыны. І з задавальненнем адказаў на пытанні студэнтаў, якіх цікавілі магчымыя рэформы ў сістэме сродкаў масавай інфармацыі, стаўленне да новых спосабаў і форм падачы інфармацыі, будучыня папяровых выданняў і шмат іншага. Удзел у сустрэчы таксама ўзялі намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч, рэктар універсітэта Ірына Кітурка.

– Не першы раз мы гаворым пра тое, што любая рэдакцыя – “СБ. Беларусь сегодня” гэта, “Звязда” альбо рэдакцыя “Гродзенскай праўды”, іншага выдання, якое выходзіць у раёне, – усе яны павінны быць медыйнымі, інфармацыйнымі цэнтрамі і выкарыстоўваць самы розны фармат зносін з чытачом. Не толькі на паперы, але і ў інтэрнэт-прасторы, у тым ліку сацыяльных сетках, – адзначыў міністр. – Трэба рабіць крокі па рэфарміраванні СМІ. Гэта датычыць знешняга выгляду, але самае галоўнае: павінны адбыцца сутнасныя змены, чаго патрабуе само жыццё.

Студэнты заўважылі, што на сайтах друкаваных СМІ ўсё часцей з’яўляецца відэаінфармацыя, прысутнічаюць газеты і ў сацыяльных сетках. Як распавёў Аляксандр Мікалаевіч, формы могуць быць самыя розныя.  Галоўнае – зрабіць прадукт цікавым, данесці інфармацыю да чытача, атрымаць зваротную сувязь.

Адказваючы на пытанне падрыхтоўкі будучых журналістаў, міністр звярнуў увагу на тое, што ў фармаце праграм павінна быць як мага больш практычных заняткаў. Галоўнае – навучыцца тэхналогіям. Дапамагчы ў гэтым павінны выкладчыкі, журналісты, што працуюць у сродках масавай інфармацыі. Дарэчы, у купалаўскага ўніверсітэта ёсць багаты вопыт: на базе абласной газеты “Гродзенская праўда”, абласнога і гарадскога тэлебачання адкрыты філіялы кафедры журналістыкі.

На мінулым тыдні Міністэрства інфармацыі распачало рэспубліканскую акцыю “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”, мэта якой –пазнаёміць дзяцей з класічнай і сучаснай літаратурай. Як зазначыў Аляксандр Карлюкевіч, у краіне штогод выходзіць каля дзесяці тысяч розных кніг, іх можна набыць у гандлёвых кропках сістэмы “Белкніга”, “Белкаапсаюз”, “Белсаюздрук”, нават звычайных супермаркетах. Таму цікавая кніга абавязкова знойдзе шлях да чытача. А творцы маюць што прапанаваць.

З сённяшніх сучасных беларускіх аўтараў я з цікавасцю чытаю Алеся Бадака, Алега Ждана, Алену Папову, Алену Брава, Людмілу Рублеўскую, Віктара Шніпа… – адзначыў Аляксандр Карлюкевіч. – Мне здаецца, гэта тыя аўтары, якія маюць права дзякуючы свайму таленту на зносіны з чытачом. Іх кнігі выдаюцца, папулярызуюцца і атрымліваюць шырокае распаўсюджванне.

Гродзенская праўда

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации