Праект стратэгіі “Навука і тэхналогіі: 2018-2040” вынесены на грамадскае абмеркаванне. З поўным тэкстам дакумента можна азнаёміцца на сайце Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Стратэгія “Навука і тэхналогіі: 2018-2040” — адзін з ключавых дакументаў, які будзе вынесены на II з’езд вучоных Беларусі. У дакуменце вызначаны прыярытэты доўгатэрміновага развіцця навукі і тэхналогій, а таксама комплекс інструментаў удасканалення навукова-тэхнічнай сферы, якія забяспечаць новую якасць эканамічнага росту Беларусі і выхад у перспектыве на сусветны ўзровень канкурэнтаздольнасці па шэрагу напрамкаў. Стратэгія распрацавана вучонымі Нацыянальнай Акадэміяй навук Беларусі з улікам заўваг і прапановаў, якія паступілі ад органаў дзяржкіравання, рабочых груп і асобных вучоных. Адзначаецца, што ініцыятывы інтэлектуалізацыі і лічбавай індустрыялізацыі павінны стаць часткай нацыянальнай ідэі па развіцці Беларусі. Нарошчванне інтэлектуальнага складніка эканамічнага росту павінна забяспечвацца па трох напрамках — ператварэнне Беларусі ў IT-краіну, узмацненне ўзаемадзеяння ў навуцы і інавацыях, нарошчванне навукова-тэхнічнай кампетэнтнасці і ўзмацненне мабільнасці кадраў. Прыярытэтамі будуць стварэнне серыйнай вытворчасці электратранспарту, у тым ліку беспілотнага, развіццё робататэхнікі, тэхналогій на аснове “Інтэрнэту рэчаў”. Таксама перспектыўнымі напрамкамі лічацца стварэнне штучных нервовых сістэм робатаў (штучнага інтэлекту), малых і звышмалых касмічных апаратаў, сродкаў новага пакалення для лячэння ВІЧ-інфекцыі і гепатыту С, проціпухлінных лекаў. Згодна са стратэгіяй, да 2040 года ў Беларусі павінна быць забяспечана паўсюднае прымяненне камп’ютарных тэхналогій і інтэлектуальных сістэм у вытворчасці, дзяржкіраванні, абароне, сістэм квантавай крыптаграфіі, воблачных тэхналогій.

Прадугледжваецца, што дзякуючы рэалізацыі стратэгіі да 2040 года навукаёмістасць ВУП павінна скласці 3 працэнты, доля прарыўных навуковых даследаванняў і распрацовак — 30 працэнтаў у агульным аб’ёме, доля высокатэхналагічных сектараў у структуры эканомікі — 10 працэнтаў. У агульным аб’ёме вытворчасці прамысловых прадпрыемстваў 25 працэнтаў будзе займаць інавацыйная прадукцыя.

Па матэрыялах рэспубліканскага друку

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации