21 верасня прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Яго тэмы: “Дзяржаўная інфармацыйная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь: механізм рэалізацыі”, “Аб стане і прычынах вытворчага траўматызму, захаванні заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях Гродзенскай вобласці ў першым паўгоддзі 2017 года”, “Карупцыя ў Рэспубліцы Беларусь”.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёю Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандрам Дубовікам наведала Дзятлаўскі сырзавод. З тэматычнымі дакладамі перад прысутнымі выступілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Калодка, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель, начальнік аддзела ўнутраных справаў райвыканкама Аляксандр Біль.

Дакладчыкі, у прыватнасці, адзначылі, што ў апошнія гады вялікую ролю ў інфармацыйнай прасторы набыў Інтэрнэт.  Традыцыйныя сродкі масавай інфармацыі становяцца мультымедыйнымі і шматканальнымі. Паколькі роля СМІ ў сацыяльных працэсах расце, узнікла неабходнасць у правядзенні сістэмнай дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, галоўным механізмам якой выступае прававое рэгуляванне дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі.

Цяпер закон надзяляе інтэрнэт-рэсурсы правамі і абавязкамі традыцыйных СМІ. Колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў у нашай краіне расце: іх каля 5,5 мільёна. Таму інтэрнэт-прастора і сацыяльныя сеткі павінны прытрымлівацца законаў маральнасці і духоўнасці. Дзеля гэтай самай маральнасці, абароны правоў грамадзян на праўдзівую інфармацыю дзяржава мае права прымяняць нормы і сілу закона. Для інфармацыі, якая дэструктыўна ўздзейнічае на людзей, павінны ставіцца надзейныя бар’еры.

Актуальным застаецца пытанне гібелі і траўматызму на вытворчасці. У першым паўгоддзі 2017-га на Гродзеншчыне з-за парушэння тэхнікі бяспекі загінулі 5 чалавек, групавы няшчасны выпадак адбыўся ў ААТ “Скідзельскі цукровы камбінат”. Сёлета цяжкія траўмы на вытворчасці атрымалі 30 чалавек (у 2016 годзе – 35), у тым ліку без віны наймальніка траўмаваны 14 чалавек (46,7%). Дапушчаны рост цяжка траўмаваных на прадпрыемствах Лідскага, Слонімскага, Ваўкавыскага, Гродзенскага, Дзятлаўскага раёнаў. Па-ранейшаму здараюцца выпадкі знаходжання людзей на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення. Каб знізіць вытворчы траўматызм, больш увагі, між іншымі мерамі, належыць надаваць пытанням прафілактыкі траўматызму і захавання дысцыпліны.

Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік, звяртаючыся да работнікаў Дзятлаўскага сыраробнага завода, патлумачыў і актуальнасць уключэння ў парадак Адзінага дня інфармавання насельніцтва і пытання барацьбы з карупцыяй: у Гродзенскай вобласці ўжо ўзбуджаны 63 антыкарупцыйныя крымінальныя справы.

І. Каўкель

Фота аўтара

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации