Жніво-2017. КСУП «Войневічы». 1000 тон Мікалая Мішчука. Фотарэпартаж

Падзеі

Сваю 1000 тон хлеба ў раённы каравай прывёз вадзіцель МАЗ-555102 КСУП «Войневічы» Мікалай Мішчук. З працоўным дасягненнем лідара спаборніцтва сельгаспрадпрыемства павіншавалі старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, работнікі культуры.Жніво ва ўрочышчы Цагляны завод. Вадзіцель Мікалай Мішчук за рулём свайго МАЗ-555102. Віншаванне з 1000 тон ад старшыні РК прафсаюза работнікаў АПК Уладзіміра Казака. І музычнае віншаванне ад работнікаў культуры раёна. Гледачы імправізаванага канцэрта на палявым стане. Аказалася, што віноўнік урачыстасці спрытна танчыць полечку! 15 жніўня 2017 года. КСУП «Войневічы». Урочышча Цагляны завод. Жніво прадаўжаецца. На канец тыдня сіноптыкі спрагназвалі дажджы. Пажадана з абмалотам збажыны паспець да дажджоў. Мікалай Мішчук падаў свой МАЗ пад выгрузку намалота з камбайна. Вадавозка на палявой вахце. Агляд машыны. Кансультацыя спецыялістаў для ліквідацыі няспраўнасці. Камбайны ў загонцы.

Фота Б. Варны



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *