Пашкоджана агнём дача

Здарэнні і бяспека

30 ліпеня 2017 года ў вёсцы Хрольчыцы была знішчана агнём у выніку пажару дача з размешчанымі побач гаспадарчымі пабудовамі.

На момант узнікнення пажару ў дачным доме знаходзіліся гаспадыня і яе дачка, якія ў летні перыяд там жылі. Пільны сусед разбудзіў жанчыну і яе дзесяцігадовую дачку, якія пакінулі памяшканне. На момант прыбыцця падраздзяленняў МНС агнём былі ахоплены ўжо ўсе будынкі, якія знаходзіліся на прысядзібным участку.

У выніку пажару агнём былі знішчаны дах і перакрыцці дачы, а таксама цалкам усе гаспадарчыя пабудовы на ўчастку. Магчыма, прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання.

А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *