У жыцці часам здараюцца непрадбачаныя сітуацыі, напрыклад, знікненне блізкага чалавека.

Як дзейнічаць у такі момант, расказала старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Вольга Жыбко:

– Найперш варта захоўваць спакой і ўзгадаць, калі і пры якіх абставінах вы бачыліся ў апошні раз, пра што размаўлялі, ці былі яго паводзіны незвычайнымі, іншыя падрабязнасці.

Патэлефануйце родным, людзям з блізкага кола стасункаў чалавека, якога адшукваеце, удакладніце ў іх абставіны знікнення, магчымыя месцы знаходжання, іншае. Не лішнім будзе патэлефанаваць у бліжэйшыя бальніцы, моргі і ўдакладніць, ці не паступалі туды ён ці падобныя асобы.

Калі не справіліся ўласнымі сіламі, то неадкладна паведамляйце пра знікненне ў міліцыю: для гэтага не трэба чакаць трое сутак, як паказваюць у кіно. Пры звароце для больш эфектыўных пошукавых мерапрыемстваў вазьміце з сабой самы актуальны фотаздымак, можна на электронным носьбіце, раскажыце, калі і пры якіх абставінах бачыліся ў апошні раз, у што ён мог быць адзеты ў момант знікнення, таксама запішыце і перадайце абаненцкія нумары і акаўнты, якімі карыстаўся, яшчэ можна прадаставіць рэчы, на якіх ён мог пакінуць свой генетычны матэрыял (зубную шчотку, брытву, грэбень, паперкі з почыркам), што таксама паспрыяе пошукам.   

Памятайце, чым раней вы звярнуліся да праваахоўнікаў, чым больш поўную інфармацыю падалі, тым хутчэй і эфектыўней будзе праведзена работа па ўстанаўленні месцазнаходжання.

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации