На вуліцах горада ўсё часцей можна сустрэць электрамабілі, а ў дзятлаўчан зноў і зноў узнікаюць пытанні аб станцыі хуткай зарадкі.

Адно з іх паступіла ў чат-бот газеты “Перамога”:

– У горадзе Дзятлаве абяцалі ўстанавіць хуткую зарадную станцыю, але на цяперашні час ёсць толькі марудная на вуліцы Савецкай. Прашу ўдакладніць планавыя тэрміны ўстаноўкі хуткай DC-станцыі.

Адказ на гэта пытанне даў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік:

– Як ужо згадвалася раней, у чацвёртым квартале гэтага года запланавана ўстаноўка зараднай станцыі на аўтамабільнай паркоўцы, размешчанай за будынкам па вуліцы Савецкая, 14А ў горадзе Дзятлаве. Цяпер праект знаходзіцца на этапе ўзгаднення.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

Похожие публикации