Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык правёў у Гродне прыём грамадзян і юрыдычных асоб.
– Забеспячэнне і ўстанаўленне ўмоваў гаспадарання – адна з задач дзяржаўных органаў у мэтах стабільнасці эканомікі, абароны інтарэсаў грамадства. Дырэктывай кіраўніка дзяржавы № 4 “Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь” прадугледжана, што стварэнне спрыяльных умоваў для прадпрымальніцтва з’яўляецца адным з асноўных стратэгічных фактараў устойлівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны. Чуць пытанні і прапановы прадстаўнікоў юрыдычных асоб таксама з’яўляецца асновай для практыкаарыентаванага падыходу ў заканадаўчай дзейнасці.
У рамках прыёму звярнуўся прадстаўнік юрыдычнай асобы з прапановай адкарэкціраваць заканадаўства ў частцы змянення парадку спісання маёмасці для некаторай групы юрыдычных асоб. Гэтае пытанне ў паўсядзённай рабоце розных суб’ектаў гаспадарання мае важкае значэнне. Прапанова, якая паступіла, будзе вывучана сумесна з зацікаўленымі органамі для ацэнкі неабходнасці карэкціроўкі існуючага парадку. Варта звярнуць увагу, што юрыдычная асоба ўносіць прапановы па змяненні заканадаўства зыходзячы з вопыту і існуючых прадпісанняў на практыцы. Такі фармат каштоўны ў заканадаўчай дзейнасці, дазваляе вызначыць наяўнасць прабелаў у заканадаўстве.
Прапанова паслужыць асновай для больш дэталёвага аналізу прававых актаў, якія паступаюць для разгляду, і будзе ўлічвацца ў заканатворчай дзейнасці, – падкрэсліў сенатар.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga