Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык, Алена Стальбоўская, Андрэй Янушка прынялі ўдзел у пасяджэнні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Былі разгледжаны вынікі выканання заданняў па будаўніцтве жылых дамоў, аб’ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры за дзевяць месяцаў 2026 года, а таксама ход выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019 года № 7 “Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны”.
– За дзевяць месяцаў на Гродзеншчыне актыўна вялося будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў, пры гэтым будаўніцтва шэрагу з іх яшчэ ажыццяўляецца і будзе завершана да канца года. Варта звярнуць увагу, што на паляпшэнне жыллёвых умоваў скіравана 541 шматдзетная сям’я, а таксама пабудавана за кошт сродкаў абласнога бюджэту 15 жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання. Акрамя таго, уведзены ў эксплуатацыю жылыя дамы агульнай плошчай больш за 40 тысяч квадратных метраў з выкарыстаннем электраэнергіі для мэтаў ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы. Нададзена ўвага будаўніцтву арэнднага жылля ў рэгіёне. За бягучы перыяд пабудавана 701 арэндная кватэра агульнай плошчай больш за 45 тысяч квадратных метраў. З усёй колькасці ўведзеных у эксплуатацыю арэндных кватэр больш за 25 % знаходзяцца ў населеных пунктах з колькасцю жыхароў да 20 тысяч чалавек. На пастаянным кантролі знаходзіцца нарматыўная працягласць работ і недапушчэнне з’яўлення аб’ектаў звышнарматыўнага жыллёвага будаўніцтва.

Атрыманне жылля выступае адным са стымулаў замацавання кадраў, таму не выпадкова, што ўзвядзенне арэндных жылых метраў у бліжэйшыя гады будзе ажыццяўляцца для найбольш запатрабаваных пасадаў служачых, прафесій рабочых і ў населеных пунктах з колькасцю жыхароў да 20 тысяч чалавек з улікам планаў будаўніцтва і працуючых вытворчасцяў, а таксама забяспечнасці наймальнікаў кадрамі, іншых умоў, – падкрэсліў Павел Ашурык.
– Адным з істотных пытанняў з’яўляецца жыллёва-камунальная сфера ў шырокім яе разуменні, з якою мы сутыкаемся ў паўсядзённым жыцці. Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019 года № 7 “Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны” скіравана на вырашэнне шэрагу задач ад павышэння якасці прадастаўляемых жыллёва-камунальных паслуг да навучання кадраў і навуковага суправаджэння галіны. Пэўныя пазітыўныя аспекты ў гэтым кірунку ёсць. На пастаяннай аснове ў сродках масавай інфармацыі, а таксама ў інтэрнэт-рэсурсах арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскай вобласці размяшчаецца інфармацыя для насельніцтва аб запланаваных мерапрыемствах па бягучым капітальным рамонце жыллёвага фонду, добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторый, рамонце вулічна-дарожнай сеткі. Кожны тыдзень публікуюцца пасты аб выкананні заявак грамадзян, якія паступаюць на кароткі нумар 115, з прыкладаннем фотаматэрыялаў “да/пасля”. У рэгіёне праводзіцца мерапрыемства па пашырэнні магчымасцяў выкарыстання электрычнай энергіі для мэтаў цеплазабеспячэння (ацяплення) і гарачага водазабеспячэння ў дамах, дзе выкарыстоўваецца пячное ацяпленне ці цэнтралізаванае газазабеспячэнне, – абазначыла сенатар Алена Стальбоўская.
– У мэтах гарантыі аказання малазабяспечаным і сацыяльна ўразлівым слаям насельніцтва дзяржаўнай падтрымкі ў форме безнаяўных жыллёвых субсідый для частковай аплаты жыллёва-камунальных паслуг і вяртання расходаў на электраэнергію, якая спажываецца для асвятлення дапаможных памяшканняў і работы абсталявання ў шматкватэрных жылых дамах, за дзевяць месяцаў 2026 года прадастаўлена безнаяўных жыллёвых субсідый па выяўленчым і заяўленчым прынцыпах па 805 дамашніх гаспадарках на агульную суму больш за 124 тысячы рублёў. У рамках выканання дзяржаўнай праграмы “Экалогія” і выканання задачы па максімальным уцягванні камунальных адходаў у гаспадарчы абарот у бягучым перыядзе 2026 года сабрана ад насельніцтва больш за 18 тысяч тон другасных матэрыяльных рэсурсаў. Таксама на тэрыторыі Гродзенскай вобласці для сартавання адходаў арганізацыямі ЖКГ эксплуатуюцца завод па ўтылізацыі і механічнай сарціроўцы адходаў і восем аб’ектаў сарціроўкі (дасарціроўкі) камунальных адходаў у Воранаўскім, Лідскім, Мастоўскім, Навагрудскім, Астравецкім, Ашмянскім, Слонімскім і Шчучынскім раёнах. Гэты кірунак прадстаўляецца перспектыўным і неабходным у частцы экалагічнага дабрабыту насельніцтва, – адзначыў сенатар Андрэй Янушка.
– Сфера будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі разам з некаторымі станоўчымі з’явамі мае пэўныя праблемныя аспекты. Разгледжаныя пытанні могуць закласці аснову для магчымасці рэгулявання і ўхілення выяўленых праблем і на заканадаўчым узроўні. Работа выканаўчых органаў і заканадаўцаў у гэтых кірунках дазваляе забяспечыць дабрабыт і больш камфортныя ўмовы для жыцця, – падкрэслілі парламентарыі.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены газетай “Гродзенская праўда”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga