9 кастрычніка на пасаду першага намесніка старшыні – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама назначаны Яўгеній Анатольевіч Бусько.




Нарадзіўся Яўгеній Анатольевіч 29 сакавіка 1988 года ў гарадскім пасёлку Карэлічы Гродзенскай вобласці. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце.

Працоўную дзейнасць пачаў у 2008 годзе памочнікам кіраўніка вытворчага ўчастка № 1 гарадскога пасёлка Мір КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” аграгарадка Аюцавічы Карэліцкага раёна.
З 2009 па 2020 год працаваў на розных пасадах РСУП “Племзавод “Карэлічы” аграгарадка Палужжа Карэліцкага раёна.
2020-2022 год – работа галоўным аграномам ААТ “Баранавіцкая птушкафабрыка” Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
З 2022 года да цяперашняга часу – работа на пасадзе першага намесніка старшыні – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама.
Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі прадставіў новага кіраўніка калектыву райвыканкама і кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў раёна, павіншаваў Яўгенія Анатольевіча з назначэннем і ўручыў яму пасведчанне дзяржслужачага.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае