Пытанне: якая адказнасць прадугледжана за свядома лжывае паведамленне?
Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Скварчынскі:
– За свядома лжывае паведамленне, якое прывяло да прыняцця мер рэагавання міліцыяй, хуткай медыцынскай дапамогай, падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях або іншымі спецыялізаванымі службамі, прадугледжаны штраф у памеры ад чатырох да пятнаццаці базавых велічыняў. Тое ж дзеянне, учыненае паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, караецца штрафам у памеры ад дваццаці да трыццаці базавых велічыняў.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga