Такі заклік жыхарам Дзятлаўшчыны адрасаваў старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Макуца:

– У пешаходаў рызыка трапіць у дарожна-транспартнае здарэнне значна ўзрастае з надыходам асенне-зімовага сезона. Звязана гэта з кароткім светлавым днём, дажджамі, туманамі, галалёдам, якія значна пагаршаюць бачнасць для вадзіцеляў і патрабуюць максімальнай уважлівасці ад усіх удзельнікаў дарожнага руху. 

У такі час пешаходам крытычна важна быць больш прыкметнымі на дарозе, таму святлоадлюстроўваючыя элементы становяцца не проста атрыбутам адзення, а рэальным шанцам пазбегнуць непрыемнасцей.

Вадзіцелям у такі перыяд таксама нельга губляць уважлівасць, асабліва ў цемры.

Усім удзельнікам дарожнага руху трэба быць абачлівымі і прытрымлівацца правілаў: некалькі секунд, якія чалавек спрабуе сэканоміць пры пераходзе ў забароненым месцы, лішні метр тармазнога шляху з-за хуткасці – занадта высокая цана абыякавасці. Кожны няшчасны выпадак на дарозе – не проста сухія лічбы статыстыкі: за імі абарваныя ці скалечаныя жыцці людзей.

Ірына СТЫРНІК     

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации