Кожны чалавек, нібы яркая зорка, пакідае пасля сябе незабыўны след. Начальніка цэнтра банкаўскіх паслуг № 422 ААТ “Белаграпрамбанк” горада Дзятлава Сяргея Клімко, які прадоўжыць працу ў банкаўскай сістэме Навагрудчыны, з удзячнасцю будуць успамінаць у Дзятлаўскім раёне.

Сяргей Мікалаевіч працуе ў дадзенай сферы больш за 27 гадоў, 13 з іх – на Дзятлаўшчыне.

За час яго кіраўніцтва пры крэдытнай падтрымцы ААТ “Белаграпрамбанк” былі рэалізаваны важныя для раёна праекты – будаўніцтва малочнатаварнага комплекса “Еленка” і чатырохкватэрнага жылога дома ААТ “Граніт-Агра”; тэхнічная мадэрнізацыя ўчастка мяккіх сыроў Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”; абнаўленне парку сельскагаспадарчай тэхнікі гаспадарак раёна па льготных крэдытах.

Увесь гэты час забяспечваўся рост рэсурснай базы самога цэнтра банкаўскіх паслуг за кошт прыцягнення ўкладаў юрыдычных і фізічных асоб, прырост кліентаў.

Работа Сяргея Клімко ў ролі начальніка ЦБУ № 422 горада Дзятлава была высока ацэнена і адзначана ўзнагародамі кіраўніцтва. Сярод найбольш істотных – падзячны ліст старшыні праўлення ААТ “Белаграпрамбанк”, занясенне імя кіраўніка на Дошку гонару Рэгіянальнай дырэкцыі па Гродзенскай вобласці па выніках работы ў 2022 годзе. У 2025 годзе ён быў адзначаны падзякай начальніка Рэгіянальнай дырэкцыі па Гродзенскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”.

Калегі-дзятлаўчане ўдзячны Сяргею Мікалаевічу за плённыя гады сумеснай працы, уменне згуртаваць вакол сябе калектыў і стаць яго цэнтрам. Ён заўжды мог вызначыць прыярытэты дзейнасці, падтрымаць работнікаў аддзялення і ветэранаў працы, традыцыі ўшаноўвання якіх пераняў і беражліва захаваў. Маладыя спецыялісты знаходзілі ў ЦБУ № 422 падтрымку, куратарства і выдатны старт у банкаўскай прафесіі.

Кіраўніцтва Дзятлаўскага раёна дзякуе Сяргею Клімко за гады плённай працы на карысць раёна, адданасць сваёй справе, прафесіяналізм, які заўжды спалучаўся з чалавечнасцю і спагадай. Дзятлаўчане жадаюць Сяргею Мікалаевічу поспехаў на новым месцы, яркіх праектаў і дасягненняў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации