У рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для навучэнцаў 8-11 класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы прайшлі тэматычныя заняткі “Беларусь пачынаецца з мяне. Суверэнітэт беларускай дзяржавы”.
Эпіграфам да занятку сталі словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі: “Суверэнітэт, незалежнасць не даюцца раз і назаўжды. Гэта сталая неабходнасць дэманстраваць, што ў нас ёсць воля, ёсць свае традыцыі і свой гістарычны шлях. Шлях міру і стварэння”.

Мадэратары мерапрыемства Жанна Цяцерына і навучэнцы 10 “Б” класа зрабілі акцэнт на шасці ключавых умовах суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прысутных пазнаёмілі з іх прафесійным навігатарам “Дзённікам прафарыентацыі”, у якім яны будуць фіксаваць свае дасягненні, прафесійныя спробы і грамадзянскія ініцыятывы.

У час фарсайт-лабараторыі “Экспертная трыбуна” старшакласнікі адказалі на пытанні, прааналізавалі сітуацыі, прапрацаваўшы кейсы “Кадравы суверэнітэт і лёгкі даход”, “Інфармацыйны суверэнітэт і гістарычная праўда”, “Грамадзянская адказнасць і малая радзіма”.
Падводзячы вынікі сустрэчы, школьнікі адказалі на пытанне: што я магу зрабіць ужо сёння для ўмацавання незалежнасці і развіцця сваёй краіны. З дапамогай інтэрактыўнага прыёму “Сцяна думак” яны сфармулявалі ініцыятывы па розных напрамках, адзначыўшы свой уклад у вучобу, захаванне гістарычнай памяці, падтрыманне парадку ў школе, актыўны ўдзел у валанцёрскім руху.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga