У Дварэцкім сельскім выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку сумешчанае з кірмашом вакансій.

Удзел у мерапрыемстве прымалі не толькі спецыялісты службаў прафілактыкі, але і кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, размешчаных на тэрыторыі Дварэцкага сельскага савета.

Як вядома, большасць негатыўных сацыяльных з’яў, правапарушэнняў, выпадкаў бытавога п’янства звычайна звязана з незанятасцю грамадзян. Усяго ў час пасяджэння былі разгледжаны 16 чалавек, 14 з іх прапанавана работа, як у КСУП “Дварэц-Агра”, так і ў іншых мясцовых наймальнікаў, сярод прапановаў пераважалі сельскагаспадарчыя вакансіі.

Ірына СТЫРНІК
Фота арганізатараў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga