Сучасная бібліятэка – гэта пэўная крыніца ведаў, цэнтр духоўнай культуры і інфармацыі, тэрыторыя свабодных стасункаў і карыснага вольнага часу. Дзень бібліятэк – гэта прызнанне заслугаў усіх работнікаў бібліятэчнай галіны. Штодзень выконваючы свае прафесійныя абавязкі, вы прыводзіце чытачоў у дзівосны свет культуры і духоўнасці, выхоўваеце любоў да пазнання.
Выказваем шчырую ўдзячнасць за вашу натхнёную працу і любоў да сваёй прафесіі. Жадаем
вам і вашым блізкім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і творчых поспехаў.
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga