Хутка на Дзятлаўшчыне пачнецца кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць віруса грыпу. Як да яе рыхтуюцца медыкі і каго ў першую чаргу плануюць прышчапляць, расказала памочнік доктара-эпідэміёлага Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Касіла:

– У 2026 годзе арганізацыямі аховы здароўя раёна запланавана прышчапіць супраць грыпу 2375 чалавек. Найперш прышчэпкі будуць рабіць асобам з хранічнымі захворваннямі, старэйшым за 65 гадоў, цяжарным, дзецям ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 гадоў, дашкольнага і школьнага ўзросту, а таксама асобам, якія кантактуюць з вялікай колькасцю людзей і маюць высокую рызыку заражэння грыпам (медыцынскія работнікі, прадаўцы, работнікі ўстановаў адукацыі).

У канцы верасня чакаецца паступленне першай партыі вакцыны супраць грыпу ў арганізацыі аховы здароўя раёна. Для фарміравання паўнавартаснага імунітэту (3-4 тыдні) да сезона захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і грып, змены надвор’я на “восеньскае” самы час паспяшацца на прышчэпку.

Даведачную інфармацыю аб наяўнасці і найменні запланаваных да выкарыстання вакцын можна атрымаць у амбулаторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя па месцы жыхарства.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

Похожие публикации