Гавораць, што сапраўдны тэатр пачынаецца з вешалкі. Але бібліятэчны тэатр кніжных прадстаўленняў “Магія чытання” Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ўжо каторы год абвяргае гэтую аксіёму. Ён пачынаецца са шчырага дзіцячага здзіўлення, тонкага паху друкарскай фарбы і чараўніцтва, якое лёгка змяшчаецца ў куфэрку вандроўнага бібліятэкара “КнігаЧэя”. Цяпер гэтая ўнікальная дзятлаўская “магія” афіцыйна прызнана на міжнародным узроўні.

Падведзены вынікі міжнароднага конкурсу “Чытаючая сям’я – чытаючая краіна”. На суд журы было прадстаўлена 85 работ, эксперты вызначылі ўсяго 9 пераможцаў, тры найлепшыя – з Гродзенскай вобласці.

У намінацыі “Тэрыторыя сямейнага чытання”, катэгорыя “Прафесіяналы”, ганаровае 3 месца заваяваў калектыў аддзела маркетынгу сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду Дзятлаўскай раённай бібліятэкі, кіраўнік праекта бібліятэкар Алена Якаўчык.

Праект даўно стаў неад’емнай часткай культурнага і адукацыйнага жыцця райцэнтра. Бібліятэка цесна супрацоўнічае з дашкольнымі ўстановамі адукацыі горада Дзятлава. Кожны месяц яркія, займальныя пастаноўкі праходзяць на базах двух дзіцячых садоў горада – № 1 і № 2. Малышы з нецярпеннем чакаюць кожнай новай сустрэчы з кніжнымі героямі.

Марына БОРТКА,
бібліятэкар

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации