У час рабочага візіту на Дзятлаўшчыну член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда пазнаёміўся з сістэмай гандлёвага абслугоўвання аграгарадка Вензавец і правёў маніторынг у аб’ектах гандлю.

Сенатар наведаў магазін “Родны Кут” Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, дзе звярнуў увагу на асартымент, тэрміны прыдатнасці тавараў, задаў пытанні загадчыцы магазіна і спытаў меркаванне пакупнікоў аб узроўні абслугоўвання.

Таксама Андрэй Пятровіч наведаў мясцовае паштовае аддзяленне, дзе таксама рэалізуюцца харчовыя і нехарчовыя тавары, якія карыстаюцца попытам насельніцтва. Парламентарый цікавіўся, ці задавальняюць кошты, выбар і якасць прадукцыі, атрымаў станоўчы адказ. Асобна аграгарадкоўцы адзначалі душэўнасць і прафесіяналізм прадаўца магазіна і аператара паштовага аддзялення.  

– Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў час нарадаў аб эфектыўнасці сістэмы гандлю падкрэслівае, што мы павінны прыняць усе рашэнні для таго, каб забяспечыць нармальнае жыццё нашых людзей, найперш на сяле. Настрой пакупнікоў сельскага магазіна – індыкатар сітуацыі ва ўсім сельсавеце, а наладжаная работа сістэмы гандлю – паказчык дзейнасці мясцовай улады, – адзначыў Андрэй Жамойда.

Старшыня Вензавецкага сельвыканкама Аляксандр Дубовік расказаў парламентарыю, што, акрамя стацыянарных магазінаў, у аграгарадок двойчы на тыдзень прыязджае аўтамагазін спажыўкааперацыі і адзін раз – прыватнага прадпрымальніка. Усе запыты спажыўцоў задавальняюцца. Аляксандр Міхайлавіч агучыў моманты, якія хвалююць яго як кіраўніка сельскага савета. У ліку іх – ускладненне дэмаграфічнай сітуацыі, работа з пустуючымі дамамі, навядзенне парадку на зямлі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Более 20 тыс. абитуриентов подали документы в вузы за первые два дня приема 
Прамая лінія

Прамая лінія

14 июля, 2026
Караблі жніва і іх экіпажы

Похожие публикации