Прыміце шчырыя віншаванні з Днём моладзі і студэнцтва!


Маладосць-гэта перыяд новых адкрыццяў, смелых рашэнняў і невычэрпнай энергіі. У гэты святочны дзень кожны з нас, без аглядкі на ўзрост, адчувае дачыненне да часу мараў і надзей, пошуку свайго жыццёвага шляху, імкнення дзейнічаць і здзіўляць свет.
Менавіта вы, маладое пакаленне, складаеце працоўны, інтэлектуальны і творчы патэнцыял Дзятлаўшчыны. Атрымліваючы адукацыю, выбіраючы працоўны шлях, ствараючы сем’і, вы закладваеце асновы свайго шчасця і дабрабыту, а значыць, і развіцця ўсяго раёна.
Больш актыўна заяўляйце пра сябе, бо для вас ёсць усе ўмовы. Не забывайце аб высокай адказнасці за будучыню нашай краіны, беражліва захоўвайце памяць пра бацькоў і дзядоў, ствараючы на трывалым падмурку квітнеючую Беларусь.
Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, міру!

Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт

Дзятлаўскі раённы Савет дэпутатаў

Похожие публикации