Члены Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Павел Ашурык і Алена Стальбоўская прынялі ўдзел у пасяджэнні Гродзенскага аблвыканкама па пытанні аб рабоце раённых выканаўчых камітэтаў па падрыхтоўцы да правядзення ўборкі зерневых і зернебабовых культур у сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці.

– Сёлета ў гаспадарках Прынёмання плошча для ўборкі зерневых і зернебабовых мае вялікі аб’ём, атрымаць плануецца больш за 1,5 мільёна тон збожжа. Адпаведна неабходна значная колькасць уборачнай тэхнікі, а таксама збожжасушыльных комплексаў і працоўных рэсурсаў. Невыпадкова, што настолькі пільная ўвага надаецца пытанням падрыхтоўкі.

Немалых намаганняў патрабуе вырасціць ураджай, аднак не менш важнымі застаюцца яго збор і захаванне. Своечасовае, якаснае, бяспечнае жніво гарантуе харчовую бяспеку краіны. За гэтымі словамі – старанная праца аграрыяў, запрошаных арганізацый і службаў, а таксама ўкладзеныя рэсурсы. Адны затраты на паліва для правядзення асноўнай часткі ўборачнай кампаніі ў гэтым годзе складуць 71 мільён рублёў. Адпаведна дзяржава і прадпрыемствы разлічваюць на суразмерную аддачу ў выглядзе нарыхтаванага і захаванага ўраджаю, – адзначыў Павел Ашурык. 

– У перыяд уборкі збожжавых адбываецца найбольшая колькасць пажараў. Для недапушчэння падобнай сітуацыі сёлета неабходна ўзмацніць кантроль за захаваннем патрабаванняў супрацьпажарнай бяспекі пры скірдаванні саломы, рабоце на збожжасушыльных комплексах і сельскагаспадарчай тэхніцы. Асаблівую ўвагу варта надаць ахове працы, скарачэнню вытворчага траўматызму, а таксама захаванню працоўнай і вытворчай дысцыпліны. У якасці адной з мераў папярэджання ўзгаранняў тэхнікі, якая выкарыстоўваецца на жніве, выяўлення яе схаваных дэфектаў адпрацоўваецца пытанне забеспячэння штодзённага кантролю, у тым ліку з дапамогай цеплавізараў, – агучыла Алена Стальбоўская.

– Пільная ўвага да падрыхтоўкі і правядзення ўборачнай кампаніі, адпаведная работа з боку мясцовых органаў улады застануцца ў полі зроку парламентарыяў, – падкрэслілі сенатары.

Ірына СТЫРНІК        

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации