Напярэдадні  Дня Перамогі Дзятлаўская раённая бібліятэка арганізавала для жыхароў і гасцей горада тэматычную кніжную выставу “Гонар. Перамога ў сэрцах пакаленняў”. Назва выставы абрана невыпадкова. Перамога – гэта наш супольны гонар, які павінен беражліва перадавацца ад бацькоў да дзяцей. Гэта не проста экспазіцыя літаратуры, а сапраўдны рэквіем у гонар тых, хто падарыў нам мірнае неба. Кнігі, прадстаўленыя на выставе, дазваляюць кожнаму чытачу прайсці шляхамі вайны – ад першых трывожных дзён чэрвеня 1941-га да пераможнага мая 1945-га. Асаблівае месца ў экспазіцыі займаюць выданні, прысвечаныя падзеям на Дзятлаўшчыне: подзвігам мясцовых партызан і цяжкаму лёсу мірных жыхароў у гады акупацыі. На выставе таксама  прадстаўлены дакументальныя хронікі, мастацкія творы класікаў беларускай літаратуры аб вайне, ілюстраваныя альбомы з фотаздымкамі герояў-вызваленцаў, кнігі памяці, дзе кожнае прозвішча – гэта гісторыя асобнай сям’і.

Арганізацыя выставы – даніна глыбокай павагі тым, хто ахвяраваў сабой дзеля нашай будучыні. Кніга – гэта адзін з самых надзейных захавальнікаў праўды. Мы запрашаем дзятлаўчан далучыцца да чытання-ўспаміну, гартайце старонкі гісторыі, шукайце імёны сваіх прадзедаў. Пакуль мы памятаем, мы адзіныя, а значыць, моцныя.

Святлана МАГЕРА,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці
ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?
Сям’я! Служым разам!

Сям’я! Служым разам!

31 августа, 2026

Похожие публикации