У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.03.2026 г. № 147 “Аб перавозках пасажыраў і грузаў” дыспетчары аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах або аўтамабільныя перавозчыкі, якія самастойна выконваюць прыём і перадачу заказаў, павінны падаваць у падатковыя органы інфармацыю аб выкананых перавозках пасажыраў у нерэгулярных зносінах па дадатку 6 да Правілаў аўтамабільных перавозак пасажыраў, зацверджаных пастановай № 147. Дыспетчары таксі або перавозчыкі, якія самастойна выконваюць прыём і перадачу заказаў пры дапамозе электрасувязі і інтэрнэту, уключаючы інфармацыйную сістэму і рэсурсы, падаюць у падатковыя органы інфармацыю па дадатку 7 вышэй названых Правілаў.

Суб’екты гаспадарання, якія аказваюць дадзеныя паслугі, абавязаны ўказваць у звестках, што прадастаўляюцца па форме згодна з дадаткам 7 да Правіл, ідэнтыфікатар (ID) вадзіцеля, уключанага ў дзяржаўны інфармацыйны рэсурс “Рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах”.

ІМПЗ па Навагрудскім раёне

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации