На Дзятлаўшчыне прайшлі выязныя практычныя заняткі для слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі кадраў Гродзенскага аблвыканкама.

Асноўнай пляцоўкай для сустрэчы па тэме “Работа з насельніцтвам у дзяржаўных органах і арганізацыях Дзятлаўскага раёна” стаў раённы выканаўчы камітэт.
На пачатку мерапрыемства гасцям арганізавалі экскурсію па музеі райвыканкама.

З жыццём горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна на сучасным этапе, удасканаленнем мясцовай інфраструктуры, работай эканомікі іх пазнаёміў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі:

– Наш раён прамысловы, больш за 60 % выручкі даюць 11 прадпрыемстваў, пяць з якіх камунальнай формы ўласнасці, чатыры прыватныя, два дзяржаўныя. Каля 200 тон малака за суткі перапрацоўвае адзін з флагманаў – Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир” і вырабляе 15 відаў сыроў, масла, а цяпер там устанаўліваецца лінія па вытворчасці мяккіх сыроў. Працуюць і сем сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Ёсць у раёне два вядомыя санаторыі “Радон” і “Альфа Радон”. Насельніцтва складае 21,5 тысячы жыхароў і каля 9 тысяч чалавек заняты ў эканоміцы. 11,5 тысячы – гэта гараджане.

Кіраўнік раёна засяродзіў увагу прысутных на тым, што па пытаннях работы са зваротамі грамадзян у лістападзе 2025 года на Дзятлаўшчыне праходзіла выязное пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі пад кіраўніцтвам яго старшыні Наталлі Качанавай. Тэма гэта важная і патрэбная і з’яўляецца індыкатарам работы органаў улады на месцах.

Пасля невялікай відэапрэзентацыі аб нашым раёне пачалася практычная частка заняткаў. На працягу яе праз каментарыі, адказы на пытанні, тэматычныя экскурсы намеснік начальніка аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Марына Панкевіч раскрыла галоўную тэму: як на Дзятлаўшчыне арганізавана работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.




Чарговым аб’ектам, куды завіталі госці, была служба “адно акно”. На тым, як яна функцыянуе, ажыццяўляе адміністрацыйныя працэдуры, кансультуе заяўнікаў, выдае даведкі, спынілася галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, кіраўнік службы Станіслава Ганчар. Яна падкрэсліла, што дэвіз супрацоўнікаў: “Мы працуем для вас”.









У гістарычнае мінулае, турыстычнае і культурнае жыццё раёна ўдзельнікі сустрэчы змаглі акунуцца, дзякуючы экскурсіі па раённым цэнтры з дырэктарам Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Веранікай Паўлоўскай і стаўшы ўдзельнікамі інтэрактыву “Штэтл: ажыўшая гісторыя Дзятлава”.

































Праграму прадоўжыў пераезд у гарадскі пасёлак Наваельня, дзе аб рабоце з жыхарамі расказала старшыня сельвыканкама Людміла Радзевіч:

– На тэрыторыі сельсавета жывуць 2715 чалавек, сярод якіх 1563 – працаздольныя. Першачарговай задачай сельвыканкама з’яўляецца стварэнне ўмоваў для іх жыццядзейнасці, павышэнне якасці аказання паслуг, вырашэнне праблем і цяжкасцяў людзей, таму ў цэнтры ўвагі – работа арганізацый жыллёва-камунальнальнай гаспадаркі, аховы здароўя, гандлю, адукацыі, культуры. Цяпер ідзе капрамонт і рэканструкцыя Новаяльнянскай гарадской бальніцы. Нядаўна пасля рэканструкцыі інтэрната пад арэнднае жыллё 14 сем’яў атрымалі кватэры. Шмат увагі надаецца стварэнню камфортнага асяроддзя: толькі за апошнія два гады поўнасцю заасфальтаваны тры вуліцы пасёлка і дзесяць часткова, адбылася рэканструкцыя вуліцы Шашэйнай з арганізацыяй стаянкі і гандлёвых месцаў, добраўпарадкаваны стаянка каля царквы, тэрыторыя каля паштовага аддзялення і былога ўнівермага, праведзены капрамонт чатырох шматпавярховых дамоў і добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый. Улічваюцца таксама грамадзянскія ініцыятывы: пры ўзаемадзеянні з мясцовай уладай адрамантаваны пешаходны мост паміж вуліцамі Талкуноўскай і Зялёнай, зона адпачынку каля вадасховішча, пасаджаны туі і кветкі каля паштовага аддзялення.

Цяпер пад гандлёвы аб’ект рэканструіруецца былы ўнівермаг, у планах – капітальна адрамантаваць паштовае аддзяленне, заасфальтаваць вуліцы Лясная, К. Маркса, пашырыць вуліцу Дзятлаўскую. Сярод галоўных задач органаў мясцовай улады – работа на апераджэнне і своечасовае рэагаванне на звароты людзей. Сістэма работы з насельніцтвам рознафарматная: ад сельскіх сходаў да Адзіных дзён інфармавання і прыёмаў грамадзян. Гэта дапамагае вырашаць многія праблемы, весці тлумачальную работу. Як вынік, калі ў 2015 годзе ў сельвыканкам паступала больш за 30 зваротаў, то ў 2025 годзе іх колькасць скарацілася да шасці.

Кранальнай і эмацыянальнай атрымалася экскурсія ў народны школьны музей “Дзеці ліхалецця” Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук. Работа юных экскурсаводаў гэтага музея і яго нязменнага кіраўніка Тамары Крывені – яркі прыклад таго, як цікава і нясумна можна наладзіць патрыятычнае выхаванне школьнікаў, захапіць дзяцей роднай гісторыяй і пошукавай дзейнасцю.







Наступным прыпынкам стаў філіял “Санаторый “Радон” ААТ “Белаграздраўніца”. Галоўны доктар установы Мікалай Мінько расказаў пра санаторна-курортную ўстанову. Ухіл тут робіцца на ўнікальным прыродным багацці дзятлаўскай зямлі – радонавых водах і сапрапелевых гразях. Як яны выкарыстоўваюцца, якія яшчэ працэдуры і лячэнне медыкі санаторыя прапануюць адпачывальнікам, удзельнікі семінара даведаліся пры азнаямленні з матэрыяльна-тэхнічнай базай здраўніцы.













(Будзе дапоўнена)
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае