У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце асабісты прыём грамадзян правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Орда.

Да народнага абранніка звярнуўся адзін жыхар раёна. Мужчыну хвалявала пытанне якасці аказання медыцынскіх паслуг. Паколькі сваю праблему заяўнік не раз агучваў прадстаўнікам розных органаў улады, Міхаіл Сяргеевіч параіў яму звярнуцца на асабісты прыём да міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Аляксандра Хаджаева, паабяцаў аказаць у гэтым садзейнічанне.

Другое пытанне, з якім дзятлаўчанін прыйшоў да дэпутата, тычылася дрэваў, што растуць каля пахаванняў яго родных на могілках вёскі Цецеравец. Па словах мужчыны, вецер ужо ламаў на іх вялікія галіны, на шчасце, помнікі не былі пашкоджаны, аднак можа здарыцца і непрыемная сітуацыя. З-за стану здароўя сам заяўнік і яго блізкія не могуць ажыццявіць добраўпарадкаванне, таму паспадзяваліся на дапамогу Міхаіла Орды.

Адразу ў час прыёму дэпутат звязаўся з начальнікам Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васілём Пецюком. Кіраўнік камунальнай арганізацыі, на балансе якой знаходзяцца могілкі, паабяцаў правесці ацэнку дрэваў. Калі яны будуць прызнаны аварыйнымі, работнікі спілуюць іх у тэрміны, вызначаныя планам РУП ЖКГ.

Напрыканцы прыёму ў намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Баравіка, які курыруе сферу будаўніцтва, Міхаіл Орда пацікавіўся станам работ па рэканструкцыі лазнева-аздараўленчага комплекса ў фізкультурна-аздараўленчы, а таксама перспектывамі будаўніцтва ў райцэнтры лядовай пляцоўкі.

У рамках рабочага візіту на Дзятлаўшчыну дэпутат для абмеркавання актуальных пытанняў сустрэўся са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім.        

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации