У чытальнай зале раённай бібліятэкі  адбылося мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, які заснаваны ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і штогод адзначаецца 21 лютага. Яго ўдзельнікамі сталі сямікласнікі-гімназісты.

Сустрэча пачалася з размовы аб гістарычным развіцці беларускай мовы. З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі “Мова родная, беларуская!” бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення свята, расказала аб фарміраванні і сучасным стане беларускай мовы, аб яе значэнні  ў жыцці кожнага чалавека, ролі ў захаванні і развіцці матэрыяльнай і духоўнай спадчыны народа. Напрыканцы сустрэчы вучні прынялі ўдзел у моўным квізе “Да роднай мовы крок зрабі”. Яны разгадвалі рэбусы, крыжаванкі, адказвалі на пытанні.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Похожие публикации