17 лютага ў Дзятлаўскім райвыканкаме асабісты прыём грамадзян правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Орда.

Міхаілу Сяргеевічу паступіў зварот аб чарговым махлярстве, ад якога пацярпела адна з жыхарак нашага раёна. Зламыснікам жанчына паверыла з-за мантажу фотаздымка, які здаўся ёй праўдзівым, у выніку наша зямлячка была падманута. Не выключана, што ў яе выпадку ёсць пэўная сувязь са спецыялістамі, якія курыруюць падобныя пытанні ў розных арганізацыях. Тэма знаходзіцца на кантролі ў Следчым камітэце, адбылася кансультацыя з пракуратурай, іншымі структурамі.

Дэпутат заклікаў жыхароў Дзятлаўскага раёна быць асцярожнымі, старанна пераправяраць любую інфармацыю, паколькі сучасныя тэхналогіі ў сферы штучнага інтэлекту дазваляюць не толькі манціраваць фотаздымкі і відэаролікі, але і праўдападобна сінтэзіраваць галасы знаёмых і блізкіх.

Звярнуўся Міхаіл Сяргеевіч і да пытання па якасці пітной вады, якое паступіла ў час мінулага дэпутацкага прыёму. Як пацвердзілі вынікі праверкі ў лабараторыі, усе паказчыкі знаходзяцца ў межах нормы і ваду можна ўжываць.

Напрыканцы сустрэчы былі абмеркаваны арганізацыйныя пытанні па падрыхтоўцы прадстаўніцы нашага раёна да ўдзелу ў форуме “Жанчына і будучыня вёскі”, які ў рамках Года беларускай жанчыны рыхтуе Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации