У Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў член пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык.
– На асабісты прыём звярнуўся прадстаўнік аднаго са спартыўных клубаў рэгіёна з пытаннем аб асаблівасцях фінансавання спортклубаў у наш час. Заяўнік атрымаў адпаведныя тлумачэнні.
У рамках прамой тэлефоннай лініі паступіў рад зваротаў з прапановамі карэкціроўкі крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў сферы злачынстваў супраць палавой свабоды і недатыкальнасці, акрамя таго, быў комплексны зварот аб неабходнасці карэкціроўкі заканадаўства па абыходжанні з жывёламі.
Гэта сведчыць аб актыўнай грамадзянскай пазіцыі жыхароў нашай краіны. Гатоўнасць цывілізавана і канструкцыйна ўдзельнічаць у абмеркаванні прававога рэгулявання асобнай групы праваадносінаў заслугоўвае асаблівай увагі. Такога роду маніторынг грамадскай думкі карысны для парламентарыяў у заканатворчай дзейнасці і дазваляе атрымліваць зваротную сувязь аб дзеянні заканадаўчых актаў, вывучыць меркаванне аб магчымых праблемах у прававым рэгуляванні.
Гэтыя звароты паслужаць дзейснай асновай для больш дэталёвай ацэнкі прававых актаў, якія паступаюць для разгляду, і будуць улічаны ў заканатворчай дзейнасці, – падкрэсліў сенатар.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga