Пытанне: якаяпрадугледжана адказнасць за незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Ігар Сакольнік:

– За шэраг дзеянняў, звязаных з распаўсюджваннем наркатычных сродкаў, прадугледжана адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў. Гэта, напрыклад, збыт наркотыкаў загадзя непаўналетняму або на тэрыторыі ўстановы адукацыі, аховы здароўя, вайсковай часці, у месцы правядзення масавага мерапрыемства.

Аналагічнае пакаранне прадугледжана за збыт наркотыкаў у буйным памеры, учыненне такога злачынства групай асоб, а таксама шэраг іншых злачынных дзеянняў (ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Калі распаўсюджванне наркотыкаў ажыццяўляецца арганізаванай злачыннай групай або яно спалучана з вырабам наркатычных сродкаў ва ўмовах наркалабараторыі, вызначана адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 10 да 20 гадоў (ч. 4 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Найбольш жорсткія санкцыі прадугледжаны для тых выпадкаў, калі збыт наркатычнага сродку цягне за сабой смерць асобы, якая яго ўжыла – збытчыку пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі (ч. 5 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации