27 лістапада ў Гродне прайшоў абласны этап V рэспубліканскага прававога турніру “Сіла закона”.

Дзятлаўшчыну на конкурсе прадстаўлялі Маргарыта Цяцерына з Казлоўшчынскай сярэдняй школы, Лізавета Трайнель з сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, Ганна Грыцук з гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Ім было прапанавана адказаць на пытанні ў форме тэсту па тэме “Актыўнасць моладзі па стварэнні камфортнага асяроддзя для жыцця” і напісаць эсэ.

У гэты ж дзень былі вызначаны пераможцы. Сярод навучэнцаў дзясятых класаў наша зямлячка Лізавета Трайнель адзначана дыпломам ІІ ступені.

Турнір “Сіла закона” ўключае тры этапы. Першы тур праходзіў 20 лістапада ў раённых цэнтрах па ўсёй краіне, абласны – 27 лістапада, а 4 снежня сталіца сустрэне фіналістаў з абласцей для выніковага спаборніцтва.

Ірына СТЫРНІК

Фота прадастаўлена раённым камітэтам ГА “БРСМ”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации