На пасяджэнні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, якое прайшло пад кіраўніцтвам старшыні Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага, былі разгледжаны тры пытанні.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова далажыла інфармацыю аб тым, як у раёне рэалізуецца Праграма патрыятычнага выхавання Рэспублікі Беларусь на 2022-2025 гады.

У рамках выканання задачы па фарміраванні нацыянальнай ідэнтычнасці жыхароў Дзятлаўскага раёна і з мэтай укаранення і зацвярджэння нацыянальных каштоўнасцей, фарміравання нацыі як адзінага цэлага, прадстаўленага ўнікальнымі традыцыямі і культурай, на Дзятлаўшчыне сістэматычна праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне палітычнай, прававой, маральнай, антыкарупцыйнай накіраванасці. Забяспечана правядзенне нацыянальна-патрыятычных мерапрыемстваў, у якіх працоўныя калектывы арганізацый прымаюць актыўны ўдзел, тым самым падкрэсліваючы свой высокі ўзровень патрыятычных каштоўнасных арыентацый.

У іх ліку – мерапрыемствы, прымеркаваныя да дзяржаўных святаў, святы населеных пунктаў раёна.

З мэтай захавання пераемнасці традыцыйных каштоўнасцей беларускага грамадства ў раёне адкрываюцца тэматычныя экспазіцыі, музейныя пакоі, ствараюцца турыстычныя маршруты, праводзяцца інтэрактыўныя праграмы.

Праводзяцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да прафесійных святочных дзён як прызнанне заслуг работнікаў асобных прафесій, галін гаспадаркі і сфер дзейнасці, юбілейных дат працоўных калектываў. Звесткі аб лепшых працаўніках заносяцца на раённую Дошку гонару, у Кнігу Славы Дзятлаўскага раёна, Дошкі гонару прысутнічаюць у многіх арганізацыях раёна.

Інфармацыйна-тлумачальная работа  ў калектывах раёна праводзіцца ў рамках Адзінага дня інфармавання, навучэнцы прымаюць удзел у Школе Актыўнага Грамадзяніна.

На пастаяннай аснове ў жыхароў раёна фарміруецца станоўчае стаўленне да дзяржаўных сімвалаў, якія з’яўляюцца абавязковым атрыбутам грамадскіх мерапрыемстваў.

З мэтай увекавечання памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны, Герояў Савецкага Саюза, выдатных дзеячаў і знакамітых землякоў аддзелам адукацыі распачата работа па прысваенні ганаровых найменняў установам агульнай сярэдняй адукацыі раёна, яны прысвоены ўжо чатыром школам.

Вядзецца актыўная работа з моладдзю, якая далучаецца да валанцёрскага руху, уступае ў патрыятычныя клубы, паспяхова прадстаўляе Дзятлаўшчыну на абласным і рэспубліканскім узроўнях.

У моладзевым асяроддзі штогод праходзяць раённыя этапы рэспубліканскіх патрыятычных акцый, на пастаяннай аснове вядзецца работа па прафарыентацыі, замацаванні працы як каштоўнаснай катэгорыі.

Інфармацыйнае суправаджэнне сістэмы патрыятычнага выхавання насельніцтва ажыццяўляе раённая газета “Перамога”, пры якой функцыянуе клуб “Юны журналіст”.

Рашэннем Дзятлаўскага райвыканкама быў прыняты шэраг даручэнняў і рэкамендацый да работы арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў раёна. У іх ліку – узмацненне работы па патрыятычным выхаванні ў сферы адукацыі, стварэнне музейных пакояў на прадпрыемствах, узмацненне на ўзроўні раёна работы з ветэранскімі арганізацыямі, ушанаванне работнікаў Дзятлаўшчыны, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку, прадаўжаць работу ў краязнаўчай сферы. 

– Нават стварэнне нядаўна крыніцы і купелі ў Казлоўшчыне – гэта надзвычай важная для раёна і людзей работа, бо любоў да сваёй малой радзімы і ёсць аснова патрыятычнага выхавання. Таму робім усё магчымае, з выдаткаваннем сродкаў з раённага бюджэту на добрыя ініцыятывы.

Інфармацыю аб рабоце суб’ектаў прафілактыкі раёна па папярэджанні рэцыдыўнай злачыннасці і працоўнай адаптацыі асобаў, якія маюць судзімасць, паведаміў намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Андрэй Юшкевіч. Ён адзначыў, што па выніках работы за восем месяцаў гэтага года ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам удалося дабіцца зніжэння ўдвая колькасці злачынстваў, учыненых асобамі з нязнятай і непагашанай судзімасцю. Пры гэтым рост рэцыдыўных злачынстваў адбыўся на тэрыторыі Данілавіцкага, Казлоўшчынскага, Дварэцкага, Вензавецкага сельскіх саветаў. Асноўнымі прычынамі паўторных злачынстваў станавіліся незанятасць працай, злоўжыванне спіртнымі напоямі, нежаданне станавіцца на шлях выпраўлення, нізкая прававая адукаванасць, непрызвычаенасць такіх грамадзян да нармальнага жыцця і, нарэшце, недастатковая работа саміх суб’ектаў прафілактыкі з паднагляднымі.

З мэтай прафілактыкі рэцыдыўнай злачыннасці сёлета праводзілася 20 комплексных адпрацовак тэрыторый сельсаветаў, 76 пасяджэнняў саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку з запрашэннем на іх 56 падуліковых асоб, наглядальных камісій, у рамках якіх наведана па месцы жыхарства 87 раней судзімых асоб, якія знаходзяцца на ўліку ў доктара-нарколага або дапускаюць бытавое п’янства.

Андрэй Садоўскі адзначыў, што ў раёне вядзецца значная работа па прафілактыцы паўторных злачынстваў. Аднак часам яе недастаткова, каб не дапусціць бяды.

– Трагічнае ДТЗ, якое здарылася ў Казлоўшчынскім сельсавеце па віне п’янага раней судзімага вадзіцеля, было дапушчана ў тым ліку з-за недапрацоўкі суб’ектаў прафілактыкі і адсутнасці іх сістэмнага ўзаемадзеяння, – адзначыў кіраўнік раёна. – Такія здарэнні, на жаль, перакрэсліваюць сабой усю станоўчую дынаміку, дасягнутую дагэтуль. Вінаватыя ў дапушчэнні гэтай трагедыі павінны быць пакараны.

Рашэнне райвыканкама па дадзеным пытанні было дапоўнена заўвагамі аб наладжванні больш цеснага супрацоўніцтва аддзела ўнутраных спраў райвыканкама з Дзятлаўскай ЦРБ і іншымі суб’ектамі прафілактыкі для павышэння эфектыўнасці работы.

Актуальным для ўсіх арганізацый раёна стала тэма гатоўнасці суб’ектаў гаспадарання да работы ў асенне-зімовы перыяд,  якую ўзняў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік.

Рашэннем Дзятлаўскага райвыканкама кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў раёна было даручана забяспечыць да 1 верасня выкананне зацверджаных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы аб’ектаў Дзятлаўскага раёна да надыходзячага асенне-зімовага перыяду 2025/2026 гадоў. Пытанні падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона знаходзіліся на пастаянным кантролі райвыканкама, своечасова зацверджаны і даведзены да суб’ектаў гаспадарання графікі рэгістрацыі пашпартоў гатоўнасці ведамасных цеплакрыніц і спажыўцоў цеплавой энергіі. Уся неабходная інфармацыя размешчана на сайце райвыканкама.

Арганізацыямі раёна ў цэлым забяспечана выкананне арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы падведамных аб’ектаў да работы ў асенне-зімовы перыяд. Зарэгістраваны пашпарты гатоўнасці 17 цеплакрыніц, у тым ліку па трох цеплакрыніцах з парушэннем устаноўленага тэрміну.

Старшыня райвыканкама адзначыў, што кожны год паўтараюцца арганізацыі, якія парушаюць тэрміны падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду. Сёлета гэта зноў Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства і раённы вузел паштовай сувязі. Пры гэтым пастаянна бездакорна і своечасова спраўляюцца з гэтай задачай ААТ “Новаяльнянскі КХП”, КУП “Дзятлаўскае ПМС” і ААТ “Дварэцкі льнозавод”. У дачыненні да кожнага з суб’ектаў гаспадарання раёна будуць прыняты аб’ектыўныя рашэнні.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации