Прыміце шчырыя віншаванні са святам “Дажынкі-2025”!
Нягледзячы на складаныя кліматычныя ўмовы, жніво ў раёне завершана паспяхова. У яго аснове – стараннасць і майстэрства механізатараў, прафесіяналізм аграномаў, граматная арганізацыя вытворчага працэсу кіраўнікамі гаспадарак і ўменне працаваць адной дружнай камандай на агульны вынік.
Вялікі дзякуй вам за добрасумленную працу, адданасць прафесіі, любоў да роднай зямлі. Вы захоўваеце лепшыя традыцыі хлебаробаў, што дазваляе дасягаць высокіх вынікаў.
Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, высокіх ураджаяў і далейшых працоўных здзяйсненняў на карысць Радзімы!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga