У Дзятлаве пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі адбылося пасяджэнне грамадскага пункта аховы правапарадку пры Дзятлаўскім РУП ЖКГ. Таксама было праведзена выхаваўчае мерапрыемства па выкананні комплексу дадатковых мер па аказанні прафілактычнага ўздзеяння ў адносінах непрацуючых грамадзян, якія стаяць на ўліку ў аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама, грамадзян, не занятых у эканоміцы.
На пасяджэнне прыйшоў 21 чалавек, многія з іх – ужо не першы раз на такіх мерапрыемствах, але так на працу і не ўладкаваліся, а зноў знаходзяць прычыны і апраўданні гэтаму.

Вадзім Бялятка адзначыў, што кожнаму працаздольнаму грамадзяніну, які карыстаецца сацыяльнымі выгодамі дзяржавы, неабходна быць сумленным і працаваць, і на такіх сустрэчах ім могуць аказаць рэальную дапамогу, бо вакантных месцаў у раёне шмат, можна кожнаму выбраць сабе занятак па сілах і магчымасцях.
Таксама запрошаным нагадалі аб неабходнасці абавязковай яўкі ў пастаянна дзеючую камісію, у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і што іх будуць прыцягваць да грамадска-карыснай працы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на аб’ектах сацыяльнага назначэння.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga