Тэма

Крадзеж з аўтамабіля – адзін з распаўсюджаных відаў злачынства.

Праблема

Нягледзячы на сучасныя тэхнічныя навінкі і сігналізацыю, прычынамі крадзяжоў з транспартных сродкаў нярэдка бываюць звычайныя неасцярожнасць гаспадара і грэбаванне мерамі бяспекі.

Слова спецыяліста

Вольга Жыбко, следчы раённага аддзела Следчага камітэта:

– У наш час крадзяжы ўсё больш пераходзяць у анлайн-фармат, аднак гэта не значыць, што ў рэальным жыцці варта поўнасцю расслабляцца. Нягледзячы на шырокую распаўсюджанасць сістэмаў відэаназірання і сігналізацыі, злодзеі не спыняюць спробаў палепшыць свой дабрабыт за кошт чужой маёмасці. Як прыклад, прывяду выпадак, які адбыўся ў нашым раёне ў чэрвені гэтага года. Жыхар райцэнтра ўчыніў крадзеж акумулятарнай дрылі-шурупавёрта коштам больш за сем базавых велічыняў з незамкнёнай машыны знаёмага, пазней свой “набытак” злодзей прадаў. Як бачым, злачынству паспрыялі два асноўныя фактары: свабодны доступ да маёмасці і залішняя даверлівасць гаспадара.

Меры прафілактыкі

Каб пазбегнуць пасягальніцтваў на маёмасць, якая знаходзіцца ў машыне, неабходна прытрымлівацца простых правілаў:

– нельга пакідаць дарагія рэчы ў аўтамабілі, асабліва на бачным месцы;

– машыну заўжды трэба закрываць на цэнтральны замок і перад адыходам правяраць, ці зачынены ўсе вокны і люкі;

– паркаваць транспартны сродак найлепш у гаражы, а калі яго няма, – у добра асветленым месцы ў зоне агляду камер відэаназірання або пад вокнамі сваёй кватэры;

– трэба ўзяць за правіла заўжды ставіць машыну на сігналізацыю.

Варта ведаць

Пра крадзеж, які ўжо адбыўся, трэба неадкладна паведаміць у міліцыю. Пакуль не прыбудуць праваахоўнікі, нічога ў машыне чапаць нельга, варта пакінуць усё, як было, калі высветліўся факт крадзяжу. Гэта неабходна, каб эксперты змаглі адшукаць і захаваць сляды пальцаў рук, абутку, іншыя прадметы, якія будуць спрыяць устанаўленню асобы злачынцы.

Ірына СТЫРНІК       

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации