На аграрных франтах прадаўжаецца напружаная бітва за ўраджай, у якой нашы хлебаробы вырываюць у непагоды кожную хвіліну. Разам з тым, лета – час паклапаціцца і пра будучы ўраджай. У ААТ “Дварэц-Агра” нарыхтоўку насення давяраюць вопытным прафесіяналам.

На насенневым участку працуе механізатар Вячаслаў Кастусік, які ўбірае яравы ячмень гатунку “калдун” першай рэпрадукцыі.

–  У нарыхтоўцы насення шмат нюансаў: важна ўбраць яго без стратаў, на мяккіх рэжымах абаротаў малацільнага апарата, каб не траўмаваць зерне, не дапусціць прымесяў іншых культур, – расказвае намеснік дырэктара прадпрыемства Дзяніс Тамкевіч. – Нашы механізатары ведаюць сваю справу і паспяхова выконваюць усе задачы, улічваюць асаблівасці тэхналагічнага працэсу.

Сам Вячаслаў Вячаслававіч паважае любую работу на роднай зямлі.

– Самі сеялі, самі ўбіраем ураджай. Сёлета ўжо ўбралі 210 гектараў азімага ячменю ўраджайнасцю вышэй за леташнюю, плаўна перайшлі на яравы ячмень, перыядычна малоцім пшаніцу. Жніво – найлепшы час, каб добра зарабіць, – расказвае ён. – Дажджы перашкаджаюць і культурам добра дасохнуць, і тэхніцы надзейна праходзіць па палях, але мы не апускаем рукі, спраўляемся.

З такімі ўмовамі надвор’я выезд у поле ў камбайнераў амаль заўсёды позні. Пры гэтым ніхто не праседжвае ў майстэрні ў чаканні, усе займаюцца справай.

– Маем энерганасычаныя трактары. Калі бачым, што ўмовы надвор’я не дазваляюць малаціць, займаемся ворывам або трамбуем кармы, – тлумачыць Вячаслаў Кастусік.

З 2012 года верай і праўдай яму служыць камбайн GS-12 “Палессе”, які перад сезонам сам уважліва рыхтуе да жніва. Працуецца спраўна, бо ў рабоце побач з Вячаславам Вячаслававічам родны чалавек – сын Аляксей, студэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

– На канікулах заўсёды еду дадому, адпачываю на малой радзіме, дапамагаю бацьку, пераймаю вопыт работы на камбайне і яго любоў да зямлі, – кажа малады чалавек.

Ён атрымлівае спецыяльнасць трэнера па футболе, гуляе за дубль гродзенскай каманды “Нёман”, а бацька вучыць сына сельскагаспадарчай рабоце, бо мае спадзяванне, што ў будучым, хоць бы на час водпуску ў сезон, той папоўніць рады хлебаробаў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #АПК #сельская гаспадарка #Дзятлаўшчына

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации