У апошнюю нядзелю ліпеня сваё прафесійнае свята адзначаюць людзі, дзякуючы дзейнасці якіх у нас ёсць магчымасць набываць свежыя прадукты, прыгожае адзенне, бытавыя і іншыя рэчы – работнікі гандлю.

Напярэдадні гэтай даты ў сеткавых гіпермаркетах горада Дзятлава ТАА “Еўрагандаль” і ЗАТ “Дабраном” пабывала намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская.


Яна павіншавала калектывы гандлёвых аб’ектаў з прафесійным святам, пажадала працоўных поспехаў, фінансавага дабрабыту, здароўя, шчасця, ладу ў сем’ях і мірнага неба над галавой.

Падзячныя лісты Дзятлаўскага райвыканкама Вольга Антонаўна ўручыла дырэктару магазіна “Капеечка”, што па вуліцы Я. Купалы ў горадзе Дзятлаве, і магазіна гарпасёлка Наваельня Вользе Мазоль, а таксама супрацоўнікам магазіна “Еўраопт” у Дзятлаве ТАА “Еўрагандаль” – загадчыцы аддзела Надзеі Місарэвіч, цеставоду цэха па вытворчасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў Тамары Якшэвіч, пекару гэтага ж цэха Наталлі Яблонскай.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі арганізатараў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga